sparrow_hawk_ua: sparrow-hawk (Default)
sparrow_hawk_ua ([personal profile] sparrow_hawk_ua) wrote2006-12-14 01:21 pm

ГІЁМ ФАЙ "ЕЎРОПА ХХІ СТАГОДДЗЯ – ДРЭВА Ў БУРЫ"

ХХІ стагоддзе будзе веком жалеза і бураў. Яно ніяк не будзе нагадваць ідылічныя прароцтва, абвешчаныя да 70-ых гадоў. Яно не будзе глабальнаю вёскаю, прадбачанаю Маршалам Маклюэнам у 1966 г., ані планетою сетак (network planet) Біла Гейтса, ані ліберальнаю усясветнаю цивілізацыяй без гісторыі, якой кіруе апісаная Фрэнсісам Фукуямай «аанаўская» дзяржава. Гэта будзе стагоддзе змагання народаў ды этнічных ідэнтычнасцяў. І парадаксальна, пераможцамі будуць тыя народы, якія застануцца вернымі або вярнуцца да прадзедаўскіх каштоўнасцяў і рэальнасцяў, – біялагічных, культурных, этнічных, сацыяльных, духовых, злучаючы іх з тэхнічным і навуковым майстэрствам. ХХІ стагоддзе будзе часам, калі трагічная ды хісткая еўрапейская праметэеўская цывілізацыя здзейсніць метафару, або спазнае ўласныя беспаваротныя прыцемкі. Гэта будзе вырашальнае стагоддзе.

більше тут http://kryviec.livejournal.com/20593.html

запис підзамковий, тож поки [livejournal.com profile] kryviec не дал згоди на оприлюднення - єдиний шлях прочитати - бути у друзях :0) дуже раджу зафрендити, до речі

P.S. згоду отримано :0) повний текст статті під катом

ГІЁМ ФАЙ

ЕЎРОПА ХХІ СТАГОДДЗЯ – ДРЭВА Ў БУРЫ

Марс і Гефест: вяртанне гісторыі


Дазвольце мне «археафутурыстычную метафару» пра вечны сімвал дрэва, які я параўноўваю з ракетаю. Але спачатку згадайма суворае аблічча стагоддзя, што набліжаецца.

ХХІ стагоддзе будзе веком жалеза і бураў. Яно ніяк не будзе нагадваць ідылічныя прароцтва, абвешчаныя да 70-ых гадоў. Яно не будзе глабальнаю вёскаю, прадбачанаю Маршалам Маклюэнам у 1966 г., ані планетою сетак (network planet) Біла Гейтса, ані ліберальнаю усясветнаю цивілізацыяй без гісторыі, якой кіруе апісаная Фрэнсісам Фукуямай «аанаўская» дзяржава. Гэта будзе стагоддзе змагання народаў ды этнічных ідэнтычнасцяў. І парадаксальна, пераможцамі будуць тыя народы, якія застануцца вернымі або вярнуцца да прадзедаўскіх каштоўнасцяў і рэальнасцяў, – біялагічных, культурных, этнічных, сацыяльных, духовых, злучаючы іх з тэхнічным і навуковым майстэрствам. ХХІ стагоддзе будзе часам, калі трагічная ды хісткая еўрапейская праметэеўская цывілізацыя здзейсніць метафару, або спазнае ўласныя беспаваротныя прыцемкі. Гэта будзе вырашальнае стагоддзе.

На Захадзе ХІХ і ХХ стагоддзя былі часамі веры ў эмансіпацыю ад законаў жыцця. Меркавалі, што ходзячы на галаве, можна ўплываць на Месяц. Відавочна, што ХХІ стагоддзе верне ўсё на свае мейсцы і, магчыма, зробіць гэтае «вяртанне да рэчаіснасці» досыць балючым спосабам.

ХІХ і ХХ стагоддзі былі сведкамі апагею буржуазнай рацыі, гэтых інтэлектуальных пранцаў, манструознай і дэфармаванай фотакопіі з паняцця эліты. ХХІ стагоддзе – час бураў, убачыць агульнае абнаўленне пачyццяў народу і арыстакратыі. Буржуазная мроя знікае праз распад сваіх уласных прынцыпаў і маладушных абяцанак, матэрыялізм і спажывецтва, трыюмф транснацыянальнага капіталізму не прывялі да шчасця, ані да бяспекі, міру ці сацыяльнай справядлівасці.

Давайце культываваць песімістычны аптымізм Фрыдрыха Ніцшэ. «Ужо не існуе ніводнага ладу, годнага выратавання, таму патрэбна ствараць новы», – пісаў П’ер Дрыё Ля Рошель (Pierre Drieu La Rochelle). Стагоддзе пачалося з непрыемнасцяў? На ўсіх светлафорах чырвонае святло? Тым лепей. Нам прарочылі канец гісторыі пасля скону СССР? Мы прысутнічаем пры яе агаломшвальным, ваяўнічым і архаічным вяртанні. Іслам аднаўляе свае заваёўніцкія войны. Амерыканскі імперыялізм зрываецца з ланцуга. Кітай ды Індыя намагаюцца стаць звышдзяржавамі і г. д. ХХІ стагоддзе будзе разготвацца пад падвойным знакам Марса, бога вайны, і Гефеста, бога-каваля зброі, валадара технікі і падземных агнёў.


Да чацвёртага веку еўрапейскай цывілізацыі


Еўрапейская цывілізацыя, – вышэйшая цывілізацыя, гэта трэба без ваганняў заявіць бязвольным песнярам ксенафілійнага этнамазахізму, – дзеля таго, каб выжыць у ХХІ стагоддзі мы мусім ажыццявіць балючы перагляд некаторых сваіх прынцыпаў. Адно здзяйсніўшы гэта, яна зможа знайсці апірышча ў сваёй вечнай адметнасці: застаючыся сама сабою, культывуючы укараненне і дэінсталяцыю, вернасць ідэнтычнасці ды гістарычны гонар.

Першы век еўрапейскай цывілізацыі ахоплівае антычнасць і сярэднявечча, момант нараджэння і сталення. Другі век доўжыцца ад Вялікіх геаграфічных адкрыццяў да Першай Усясветнай вайны – гэта ўзыходжанне. Еўрапейская цывілізацыя заваёўвае свет. Але падобна да імперыі Аляксандра Македонскага або Рыму яе пажыраюць уласныя дзеці – Захад, Амерыка і народы, якіх яна каланізавала (павярхова). Далей, ад еўрапейскай грамадзянскай вайны 1914-1918 гг. і Версальскай дамовы, пачынаецца ў трагічным паскарэнні гісторыі трэці век еўрапейскай цывілізацыі, згубнае ХХ стагоддзе. Чатырох пакаленняў аказалася досыць, каб змарнаваць папярэднюю labor solis (працу сонца) больш як сарака генерацый. Гісторыя падобная да трыганаметрычных асімтот «тэоріі катастрофаў», пасля спакойнага і сонечнага часу выбухае цыклон. Тарпейская скала блізу Капітолія!

Еўропа стала ахвяраю ўласнага трагічнага праметэізму, собскай адкрытасці да свету, ахвяраю празмернай імперскай экспансіі, універсалізму, забыцця супольнай унутранай этнічнай салідарнасці, ахвяраю мікранацыяналізму.

Чацвёрты век еўрапейскай цывілізацыі пачынаецца сёння. Ён будзе часам яе адраджэння альбо яе пагібелі. ХХІ стагоддзе будзе для гэтай цывілізацыі – спадкаемцы братніх індаеўрапейскіх народаў, – вешчым векам долі, што вызначыць жыццё альбо смерць. Але доля ня ёсць абсалютным выпадкам. На процівагу народам пустыні, еўрапейскія народы ведаюць у глыбінях самых сябе, што кон і багі не ўсёмагутныя супраць людской волі. Як Ахіл і Адысей, чалавек еўрапейскага паходжання трымаецца на нагах і не гнецца, нават кінуты на зямлю ці пастаўлены на калена сваімі багамі. Не існуе сэнсу гісторыі. Нават параненае, Дрэва можа працягваць расці. Пры ўмове, што яно зберажэ вернасць сваім караням, сваёй уласнай даўняй аснове, грунту, што жывіць яго сокамі.



Метафара дрэва



Дрэва – гэта карані, камель, лісце, то бок спадчыннае рэчыва, цела і душа.

1) Карані ўяўляюць «спадчыннае рэчыва», біялагічную аснову народу і яго тэрыторыю, матчыну зямлю. Яны не належаць нам, мы іх перадаем. Яны належаць народу, прадаўняй душы і вырастаюць з таго, што грэкі называлі Ethnos, а германцы Volk. Яны вырастаюць з продкаў і прызначаныя для новых пакаленняў. (Таму якое-кольвек змешванне – гэта беспадстаўнае прысабечванне дабра, што мае перадавацца далей, а гэта ўжо – здрада). Калі спадчыннае рэчыва знікае – нічога ўжо не магчыма. Сцятае дрэва можа прарасці ізноў, але калі карані выкарчаваць або атруціць грунт – усё скончыцца. Таму тэрытарыяльная каланізацыя ды этнічная дэфармацыя непараўнальна цяжэйшая і смяротнейшая, як культурнае ці палітычнае паняволенне, ад якога народ яшчэ здатны акрыяць.

Карані, діянісійскі прынцып, праз новыя адгалінаванні растуць і паглыбляюцца ў грунт – гэта дэмаграфічная жыццяздольнасць і тэрытарыяная абарона Дрэва ад бур’яна. Карані – «спадчыннае рэчыва», ніколі не застыгаюць. Яны паглыбляюцца ў сваю істоту, як тое бачыў Марцін Гайдэгер. Карані ёсць адначасна “традыцыяй” (тым, што перадаецца) і “архэ” (крыніцай жыцця, вечным аднаўленнем). Такім чынам, карані – гэта адначасна праява памяці, найглыбейшая прадаўніна і вечная дыянісійская маладосць! Апошняе адсылае да асноўнага паняцця паглыблення.

2) Камель – гэта «сома», цела, культурная і псіхічная праява народу, заўсёды наватарскі, але напоены сокам, што прыйшоў ад каранёў. Камель не застывае і не замірае. Ён расце, падымаючыся гадавымі коламі да неба. Сёння тыя, хто намагаецца нейтралізаваць і знішчыць еўрапейскую культуру, хочуць “закансерваваць” яе як помнік мінуўшчыны, пакласці ў фармалін, пакінуць для «нейтральных» эрудытаў, або знішчыць гістарычную памяць маладых пакаленняў. Яны выступаюць лесарубамі смерці. Камель грунтуецца на зямлі, з году ў год ён расце і змяняецца. Дрэва трывалай еўрапейскай культуры адначасна ўкарэненае і дэінсталяванае. Дуб векам у дзесяць рокаў не падобны да тысячагадовага дуба. Але гэта аднолькава дуб. Камель, які прыймае і сустракае тварам да твару маланкі, падпарадкоўваецца юпітэрыянскаму прынцыпу.

3) Лісце. Найдалікатнейшая і найпрыгажэйшая частка дрэва. Яно памірае, марнее і адраджаецца, як сонца. Яно разрастаецца ва ўсе бакі. Яно ёсць душой, цывілізацыяй, вытворчасцю, багаццем новых формаў тварэння. Яно – сэнс быцця Дрэва, яго вянок. Аднак, якому закону падпарадкоўваецца рост лісця? Фотасінтэзу. То бок “выкарыстанню сілы святла”. Сонца жывіць лісток, які ў адказ вырабляе жыццядайны кісларод. Лісце, якое квітнее, трымаецца такім чынам апалонаўскага прынцыпу. Але, увага, – калі лісце расце празмерна ды анархічна (як у выпадку еўрапейскай цывілізацыі, якая стаўшы усясветным Захадам, пажадала пашырыцца на ўсю планету), бура заспеее яго знянацку, як кепска замацаваны парус і можа знішчыць або вырваць Дрэва, з якога гэтае лісце расце. Лісце мусіць быць пастрыжаным і ўпарадкаваным. Калі еўрапейская цывілізацыя хоча існаваць далей, яна не павінна адкрывацца ўсёй Зямлі, ні ўжываць стратэгію адкрытых рук… падобна да надта цікаўных лісткоў, што імкнуцца ва ўсе бакі або дазваляюць плюшчу душыць сябе. Яна мае засяродзіцца на сваім жыццёвым абшары, то бок ЕўраСібіры. Адсюль вынікае важнасць імператыву этнацэнтрызму – палітычна некаректнага паняцця, якому ўсё ж варта надаць перавагу перад «этнаплюралістычнаю» і фактычна мультыэтнічнаю мадэллю, якою праз памылку або з разліку нехта намагаецца тэарэтычна збіць з панталыку дух супраціву бунтарскай маладой эліты.

Мы можам параўнаць патроеную метафару Дрэва з метафарай Ракеты, – незвычайным еўрапейскім вынаходніцтвам. Агняныя сопла і рухавікі адпавядаюць карэнню, падземнаму агню. Цыліндрычны корпус прыстасавання нагадвае камель дрэва. Яе нос, адкуль разгортваюцца спадарожнікі або караблі, што забяспечваюць іх энэргіяй сонечнай батарэі, змушае згадваць пра лісце.

Ці выпадкова, што пяць вялікіх касмічных праграм, здзейсненых еўрапейцамі, нават калі яны былі рэалізаваныя ў ЗША – атрымалі імёны адпаведна Апалон, Атлас, Меркурый, Тор і Арыян? Дрэва – гэта народ. Падобна да ракеты, ён уздымаецца да нябёсаў, але ён – часціна зямлі, урадлівага грунту, куды нельга дапусціць ніводнага паразітычнага кораня. Касмадрому патрэбна забяспечваць дасканалую абарону, поўную чысціню стартавай пляцоўкі. З іншага боку, добры садоўнік ведае, што дзеля таго, каб дрэва расло і мацнела, трэба вызваліць яго аснову ад недарэчных раслін, якія высушваюць корань, вызваліць камель ад абдымкаў бур’яну, а таксама падстрычгчы надта купчастую крону, калі ёй не стае стромкасці.



Ад прыцемак да світанку



Надыходзіць век метамарфічнага пераўвасаблення Еўропы, як Фенікса, або яе знікнення як гістарычнай цывілізацыі і ператварэння на стэрыльны касмапалітычны луна-парк, у той час як іншыя народы зберагуць сваі ідэнтычнасці ды разаўюць сваю магуту.

Еўропе пагражаюць роднасныя вірусы – забыццё сябе, унутраная знясіленасць і празмерная “адкрытасць да іншага”.

У ХХІ стагоддзі Еўропа, каб выжыць, мусіць злучыць вяртанне да памяці з чэсцігодным памкненнем, фаўстыянствам і праметэізмам.. Гэта імператыў coincidentia oppositorum, збегу процілегласцяў, або падвоенай патрэбы памяці і волі да ўлады, засяроджанасці і наватарскай творчасці, укаранення і дэінсталяцыі. Гайдэгера і Ніцшэ…

Пачатак ХХІ стагоддзя будзе поўначчу свету, адчаем, пра які казаў Гёльдэрлін. Але найцямнейшаю ноччу ведаем, што зранку сонейка зноў вернецца, sol invictus. За прыцемкамі багоў – світанак багоў. Нашы ворагі заўсёды верылі ў Вялікі Вечар, і іх штандары ўпрыгожаныя сімваламі начных зорак. На нашых сцягах наадварот – выяўленая зорка Вялікага Світаку з разгалінаванымі промнямі – кола, кветка паўдзённага сонца.

Вялікія цывілізацыі здатныя перайсці ад перейти ад заняпаду да адраджэння, як гэта паказалі іслам ды Кітай. США – гэта не цывілізацыя, а грамадства, усясветная матэрыялізацыя буржуазнага грамадства, камета, магута якой гэткая ж нахабная, як і недоўгавечная. У ніх няма карэнняў. Яны не сапраўдныя супернікі гістарычнага маштабу, а толькі паразіты.

Час заваёваў скончыўся. Цяпер надыходзіць пара вонкавага і ўнутранага перазасваення, адваёвы нашай памяці і нашай прасторы – і якога прастору!

Чатырнаццаць гадзінных паясоў, над якімі ніколі не заходзіць сонца. Ад Брэста да Берынгавага праліву. Імперыя Сонца і фактычна жыццёвы абшар пашырэння індаеўрапейскіх народаў. На паўдзённым усходзе нашыя індыйскія стрыечныя браты, збоку – вялікая кітайская цывілізацыя, што можа быць з уласнай волі як хаўруснікам, гэтак і ворагам. На захадзе, за акіянам – Амерыка, мэтай якой заўсёды будзе перашкаджаць кантынентальнаму саюзу. Але ці зможа яна рабіць гэта вечна?

Нарэшце, на поўдні – галоўная пагроза, тое, што зноў з’яўляецца з глыбіняў мінуўшчыны, тое, з чым мы ня можам змірыцца.

Дрывасекі, сярод якіх немала здраднікаў і калабарантаў, намагаюцца зваліць Дрэва. Дык абаронім нашую зямлю, зберажэм наш народ. Зваротны адлік часу пачаўся. У нас яшчэ ё час, але яго ўжо нешмат.

Больш таго, нават калі ім удасца зрубіць камель, або яго зваліць бура, усё яшчэ застаюцца заўсёды плодныя карані. Адзінай яскаркі досыць, каб зноў распаліць пажар.

Магчыма, ім удасца зваліць Дрэва і распілаваць яго пад прыцемкавы спеў, у той час, калі заспаныя еўрапейцы не адчуюць болю. Гэтая зямля ўрадлівая, і аднага зярнятка будзе досыць, каб зноў прабіўся парастак. У ХХІ стагоддзі мусім гатаваць нашы[ дзяцей да вайны. Давайце выховываць з моладзі новую арыстакратыю, нават калі яна і апынецца ў меншыні.

Сёння больш чым маралі трэба трымацца гіпермаралі, а менавіта ніцшэанскай этыкі цяжкіх часоў – калі баронім свой народ, то бок уласных дзяцей, калі баронім найважнейшае, павінны трымацца ўзораў Агамемнана, Леаніда і Карла Мартэла – пераважае менавіта закон меча, бронза або сталь якога адбівае ззянне сонца. Дрэва, ракета, меч – тры вертыкальныя сімвалы, што кіруюцца ад грунту да святла, узнімаюцца з Зямлі да Сонца, ажыўленыя сокам, агнём і кроўю.

Post a comment in response:

This account has disabled anonymous posting.
If you don't have an account you can create one now.
HTML doesn't work in the subject.
More info about formatting